Мірны і Нестар выйгралі турнір у Лондане
17 чэрвеня тэнісны дуэт з удзелам беларуса святкаваў чарговую перамогу над братамі Браянамі з ЗША.
Матч цягнуўся ўсяго толькі 51 хвіліну і скончыўся з лікам 6:3, 6:4. Перамога ў Лондане стала 45-й у кар'еры Мірнага як парнага гульца. Дарэчы, прызавы фонт турніра склаў 711 тысяч еўра, паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, зусім нядаўна, 9 чэрвеня Мірны і Нестар перамаглі братоў Браянаў у фінале адкрытага чэмпіяната Францыі.