Міжнародны джаз-фестываль пад адкрытым небам 24-25 чэрвеня пройдзе ў Гродне
Музыкі з Беларусі і Польшчы выступяць на пляцоўцы каля Новага замка.
Фестываль "GRODNO JAZZ — 2011 open air" у горадзе над Нёмнам пройдзе ўжо ў пяты раз. У праграме — канцэрт аркестра гродзенскай філармоніі, а таксама выступы эстрадна-духавога аркестра міліцыі, гуртоў "Real Jazzz Band", "Stop Time", "Cherry Jazz" і польскага "Jazzpospolita".
Джазмэны прадставяць публіцы традыцыйны джаз і яго сучасныя плыні: фанк, свінг, фьюжн, авангард ды іншыя. У праграме — майстар-класы па танцах свінг, хастл, сальса, а таксама бодзі-арт.
Квіток на адзін дзень фестываля каштуе 15-20 тысяч рублёў.