На прэміі “Даём рады” Еўрарадыё разыграе татуіроўку ад Алеся Таболіча

Натуральна, у залежнасці ад таго, хто стане пераможцам: хлопец ці дзяўчына — Алесь Таболіч прапануе выбар. Калі раптам татуіроўкамі вы не цікавіцеся, можна зрабіць перманентны макіяж. Тату памерам з цыгарэтны пачак будзе выкананае ў традыцыйнай нацыянальнай тэматыке.

“Адразу папярэджу: мне якую-небудзь кошачку ці матылька лупіць цікавасці няма! — смяецца Алесь Таболіч. — Будзем даваць рады ў беларускім рэчышчы! Тым больш, што я заснавальнік беларускай арнаментальнай татуіроўкі. На ёй і прапаную зрабіць акцэнт”.

Таксама Алесь не супраць таго, каб сюжэт татуіроўкі быў абраны з беларускай геральдыкі.

Фота: Будзьма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі