На выходныя ў Мінск прыедзе Патрыярх Кірыл
Ён наведае службу ў Свята-Пакроўскім храме.
Там адбудзецца патрыяршае богаслужэнне, пасвечанае святу Пакрова Прасвятой Багародзіцы, інфармуе churchby.info, а таксама пройдуць ўрачыстасці з нагоды 400-годдзя з'явы Крупецкай іконы Божай Маці. А акрамя гэтага запланавана асвячэнне помніка патрыярху Аляксію ІІ.
Афіцыйныя СМІ пакуль не паведамлялі пра візіт Патрыярха. Не інфармавала аб гэтым і БПЦ.