Наркагандляр хаваў наркотыкі ў старадаўнім піяніна

Як піша aif.ru, 42-гадовы выхадзец з Беларусі не меў судзімасці. Мужчына трапіўся на збыце гашышу. Ён спрабаваў прадаць каля 50 грамаў наркотыку.

Падчас ператрусу ў арандаваным пакоі наркагандляра паліцыя знайшла ў старадаўнім піяніна больш за 200 грамаў амфетаміну, 100 грамаў рэчыва, у якім падазраюць какаін, і каля 50 грамаў гашышу, як мяркуецца.

Затрыманага ўзялі пад арышт.

Фота — www.russianlook.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі