NATO не прызнае прэзідэнцкія выбары ў Абхазіі
Пра гэта заявіў генсакратар Паўночнаатлантычнага альянсу Андэрс Фог Расмусэн.
Як паведамляе РІА "Новости", выбары кіраўніка Абхазіі, якую мала хто лічыць незалежнай дзяржавай, прайшлі 26 жніўня. Перамогу на іх атрымаў Аляксандр Анкваб. У першым туры ён набраў амаль 55% галасоў.
У заяве генсакратара NATO гаворыцца, што правядзенне такіх выбараў не спрыяе мірнаму і доўгатэрміноваму ўрэгуляванню сітуацыі ў Грузіі.