Новы трэнер футбольнага "Дынама" прыступіць да працы 1 снежня
У мінулым сезоне Аляксандр Сяднёў трэніраваў бабруйскую "Белшыну".
Ён наведае матчы дынамаўскага міні-турніру, які стартуе 30 лістапада ў сталічным футбольным манежы. А 12 снежня Сяднёў адправіцца на тыднёвую стажыроўку ў італьянскі "Ювентус". Кампанію яму складуць Сяргей Паўлюковіч, Анатоль Шкляр і Андрэй Пышнік.
Сяднёў ужо 25-ы трэнер "Дынама" з канца 1999 года, калі старшынёй наглядальнага савета стаў бізнесмен Юрый Чыж. 24-м быў расійскі спецыяліст Сяргей Аўчыннікаў. Пад яго кіраўніцтвам каманда заняла чацвёртае месца ў чэмпіянаце.