Па справе Аляксандра Варламава прызначылі суддзю
Судзіць мадэльера будзе Надзея Навіцкая. Раней яна разглядала справы апазіцыянераў і праваабаронцаў.
Пра прызначэнне суддзі Еўрарадыё паведамілі ў судзе Ленінскага раёну сталіцы.
Надзея Навіцкая вядомая па адміністратыўных працэсах над актывістамі апазіцыі. У розныя часы яна прыгаворвала да адміністрацыйнага арышту і штрафаў Міколу Дземідзенку, Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча.
Нагадаем, Аляксандру Варламаву выставілі абвінавачванне ў махлярстве ў асабліва буйным памеры. Акрамя таго, Варламава абвінавацілі ў крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў буйным памеры, прыўлашчванні маёмасці, ухіленне ад падаткаў і злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі.
Мадэльера ўжо паўтара года трымаюць за кратамі.
Фота — ultra-music.com