Падазраваны ў “здрадзе дзяржаве” Андрэй Гайдукоў даслаў ліст з “амерыканкі”

Вось што распавяла Еўрарадыё маці Гайдукова Вольга:
121203_hajdukovamacivolha.mp3
“Прышоў ліст яго былой сяброўцы. Яны летам разышліся. Ён піша, што памятаў адрас толькі ейны і наш. Вось мы не атрымалі ніводнага ліста, дзякуй Богу, што хоць да яе дайшоў. Падобна на тое, што ліст быў напісаны тыдні два таму. Вельмі аптымістычны, бачна, што Андрэй валодае сабой”.

Нагадаем, навапалачаніна затрымалі 8 лістапада ў Віцебску, пасля чаго перавезлі ў Мінск. КДБ выступіў з афіцыйнай заявай, у якой сцвярджалася, што хлопец “быў затрыманы падчас закладкі капсулы з інфармацыяй палітычнага і эканамічнага характара”, прызначанай для замежных спецслужб. Паведамлялася таксама, што яго падазраюць у “здрадзе дзяржаве”.

Родныя і паплечнікі Гайдукова гавораць аб яго невінаватасці і тлумачаць затрыманне палітычнымі прычынамі — ён быў актывістам дэмакратычнага руху.


На мінулым тыдні Андрэя Гайдукова з СІЗА КДБ у Мінску перавялі ў Віцебск. Некалькі дзён дакладнае месцазнаходжанне Гайдукова было невядомае, але ў суботу ён “знайшоўся” ў СІЗА №2 Віцебска. Аб змене артыкула пакуль нічога невядома.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі