Папулярнасць Facebook залежыць ад разнастайнасці акружэння карыстальніка

Верагоднасць далучэння да сацыяльнай сеткі вызначаецца галоўным чынам не колькасцю "заражаных" у акружэнні, а яго разнастайнасцю.

Амерыканскія навукоўцы разам з супрацоўнікамі даследчага аддзела Facebook вывучылі каля 54 мільёнаў лістоў-запрашэнняў, адпраўленых карыстальнікамі сеткі з ЗША, Нямеччыны, Бразіліі, Японіі і Расіі на электронныя адрасы знаёмых у ліпені-верасні 2010 года. Высветлілася, што верагоднасць прыняцця запрашэння і далучэння карыстальніка да Facebook істотна ўзрастае не з павелічэннем колькасці знаёмых, якіх сетка прапаноўвала ў запрашэнні ў якасці патэнцыйных "фрэндаў". Вызначальным фактарам з'яўляецца колькасць унутраных сувязяў у прапанаваным спісе. Адрасат запрашэння хутчэй прымае яго, калі бачыць іншае акружэнне, а не цеснае кола знаёмых.

РІА "Новости" адзначае, што разнастайнасць першапачатковага акружэння карыстальніка істотна ўплывае і на тое, наколькі ён будзе актыўны ў далейшым.

Фота — ezinemark.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі