Пінчукі ловяць рыбу з рызыкай для жыцця (фотафакт)
Нягледзячы на адлігу пінскія рыбакі ўпарта выходзяць на лёд.
На Піне бачныя вялікія прамоіны, аднак страх за ўласнае жыцце не можа перабіць рыбацкі азарт пінчукоў, якія цягаюць з лунак дробную рыбку. На гэтым фоне неяк наіўна выглядаюць самаробныя шыльды з папярэданнем аб слабым лёдзе, якія ўсталявалі на рацэ супрацоўнікі ратавальнай станцыі.
Здаецца, ратавальнікі махнулі рукой на рыбакоў. Затое вадалаз дэманстратыўна трэніруецца пагружацца ў ледзяную ваду — напэўна, каб спрытней лавіць тапельцаў.