Пінчукоў на некалькі гадзін пакінулі без электрычнасці

Як сцвярджаюць відавочцы, увечары 2 студзеня занялася полымем электрападстанцыя ў Заходнім мікрараёне Пінску. Пакуль выратавальнікі ліквідавалі наступствы пажару, з 19.30 да 24.00 вялікая частка горада была без электрычнасці.

Цяпер спецыялісты выяўляюць прычыну пажару. Справу пад свой нагляд узяла пракуратура горада.

Фота — n1.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі