Пінская шахматыстка праз адсутнасць грошай не паедзе на чэмпіянат свету
Кацярына Бейненсон з Пінску заняла трэцце месца на Чэмпіянаце Еўропы сярод шахматыстаў ад 8 да 18 год.
Гэта быў найлепшы вынік сярод беларускай дэлегацыі, якая ўдзельнічала ў турніры. Заняўшы прызавое месца, дзяўчына аўтаматычна трапляла на чэмпіянат свету па шахматах у Бразіліі, які пройдзе ў лістападзе. Аднак на паездку патрэбна каля 1700 еўра, якіх у Кацярыны няма. Таму, на жаль, сёлета чэмпіёнкай свету ёй стаць ня ўдасца.