Прадстаўніца ЕС пра вяртанне амбасадараў: "Тэарэтычна, магчыма ўсё"

Звесткі пра гэта распаўсюдзіла сёння "Российская газета" — урадавае выданне Расіі.

Прэс-сакратарка Савета ЕС Сюзана Кіфа не пацвердзіла, але і не абвергла гэтыя звесткі:

Сюзана Кіфа: "Усё, што я магу сказаць на цяперашні момант, наконт вяртання амбасадараў у Беларусь, дзеянні ЕС будуць скаардынаванымі і салідарнымі. Мы працягваем назіраць за тым, што адбываецца ў Беларусі".

У той жа час, на пытанне, ці могуць дыпламаты ісці на такія дзеянні, не заяўляючы пра іх афіцыйна, Сюзана Кіфа адказала, што "тэарэтычна, магчыма ўсё".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі