Пуцін даручыў "Газпраму" вярнуцца да праекта "Ямал-Еўропа-2"

Як нагадвае АФН, другая лінія газаправоду "Ямал-Еропа" — гэта праект, за які Аляксандр Лукашэнка папракае Расію на працягу апошняга дзесяцігоддзя. Пасля таго, як Расія занялася "Паўночным струменем" і "Паўднёвым струменем", ад праекта Ямал-Еўропа-2 "Газпрам" фактычна адмовіўся.

Цяпер Пуцін загадаў кіраўніку "Газпраму" Аляксею Мілеру вярнуцца да занядбанага праекту. Другая галіна газаправоду Ямал-Еўропа праз Беларусь магутнасцю 15 мільярдаў кубаметраў можа пачаць дзейнічаць у 2018-2019 гадах, кажа Мілер. Па яго словах, ужо адбыліся перамовы па гэтым праекце з Польшчай, Венгрыяй, Славакіяй на карпаратыўным узроўні.

Фота з архіву сайта gazprom.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі