Саакашвілі просіць свет уратаваць Беларусь ад “расійскай адміністрацыі”
Грузінскі прэзідэнт Міхаіл Саакашвілі заклікаў міжнародную супольнасць і арганізацыі весці актыўны дыялог з Беларуссю.
Мэта дыялогу — не даць краіне апынуцца ў ізаляцыі. Дзякуючы дыялогу яе развіццё будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі.
Выступаючы на міжнароднай канферэнцыі “Еўрапейскі шлях Грузіі” 22 ліпеня ў Батумі, Саакашвілі заявіў, што яго краіна дзеліцца досведам рэформаў з Беларуссю, Малдовай і Украінай.
Ён звярнуўся і да тых, хто лічыць Расію больш дэмакратычнай краінай, чым Беларусь. Са словаў кіраўніка Грузіі, апошняя “не ажыццяўляе акупацыю суседніх краін”. У выпадку ізаляцыі яна “апынецца ў руках расійскай адміністрацыі”, — заявіў Саакашвілі.