Самыя незвычайныя спосабы кантрабанды цыгарэт з Беларусі (фота)

Нелегальныя мігранты ў ЕС праз усходніх суседзяў – параўнальна невялікая праблема для краін Еўрасаюза. Больш за 90% нелегалаў прабіраюцца праз міжземнаморскія краіны. А вось кантрабанда больш танных цыгарэт і паліва – гэта акурат пра краіны Усходняй Еўропы, і ў тым ліку, Беларусь.

Так, згодна з дадзенымі еўрапейскага агенцтва Фронтэкс, у апошнім квартале 2010 года Беларусь была лідарам па кантрабандзе тытунёвых вырабаў. Нелегальныя спробы перавозу цыгарэт з нашай краіны тады зафіксавалі ў 29% з усіх кантрабандных выпадкаў, з Украіны – 27%, Малдовы – 14%.


Праўда, у апошнім квартале 2011 года на Беларусь прыйшлося толькі 4%, а Украіну – 55%. Часткова гэта звязана з тым, што апошнім часам беларускія цыгарэты ўзяліся везці ва Украіну, а адтуль перапраўляць у Польшчу.

У літоўскім Марыямпалі 48% цыгарэт – не з літоўскімі акцызамі

"Вязуць і ва Украіну, і ў Польшчу, але найбольш актыўныя маршруты – латвійскі і літоўскі", — кажуць у прэс-службе Памежнага камітэта.

Сапраўды, на літоўскім рынку доля кантрабандных цыгарэт асабліва вялікая — каля 30% з беларускімі ці расійскімі акцызамі. Даследаванне паказала, што 66,4% кантрабандных цыгарэт у Літву прыбылі з Беларусі, 22% — з Расіі.

Доля кантрабандных цыгарэт вагаецца ў залежнасці ад рэгіёна. У Марыямпалі – 48%, а ў больш заможных Клайпедзе і Вісагінасе каля 20%,там мясцовыя жыхары часцей набываюць цыгарэты ў крамах, а не эканомяць грошы на нелегальным тытуні.

Больш за палову нелегальных цыгарэтных пачкаў у Літве — прадукцыя Гродзенскай тытунёвай фабрыкі. Цыгарэты “Мінск” займаюць 21.3% кантрабанднага рынку, “Фэст” — 16.6%.

Кантрабанды ў мільёны цыгарэт


Падлічана, што калі беларусы вязуць цыгарэтную кантрабанду, то ў сярэднім хаваюць у машыне па 200 пачкаў. А грамадзяне Літвы — больш за 1000. Аўтамабілі выкарыстоўваюць розныя, звычайна, недарагія, часта —з адмысловымі патаемнымі месцамі.


Але часам ловяць надзвычай вялікія кантрабандныя партыі. Так, сёлета ў траўні гродзенскія памежнікі затрымалі мікрааўтобус, гружаны 140 каробкамі цыгарэт. А гэта – амаль паўтара мільёна штук.

ТОП-5 кантрабандных прыдумак

Еўрарадыё з паведамленняў Памежнага камітэта, беларускіх і літоўскіх СМІ склала спіс цікавых спосабаў кантрабанды.

"Схаваць у сядзенне аўтамабіля — гэта банальна, сядзенні ёсць ва ўсіх аўтамабілях", — кажуць у прэс-службе Мытнага камітэта. І рэкамендуюць звярнуцца ў Памежны камітэт, бо незвычайную цыгарэтную кантрабанду часцей знаходзяць менавіта памежнікі. Сапраўды, схаваныя цыгарэты ў капотах, колах, пад кабінамі, сядзеннямі, у паліўным баку ці ў двайным дне - цяпер прымітыўны спосаб нелегальнага перавозу. Калі ў памежнікаў з'яўляюцца падазрэнні, то іх немінуча знойдуць. Часам – пры дапамозе навучаных сабак і спецыяльным абсталяваннем з малой відэакамерай.

Схаваць цыгарэты пад матрасам - мінулае стагоддзе

Тры пары штаноў і дзіцё ў цыгарэтах


Перавоз кантрабанды на сабе — спосаб стары. Натуральна, ідзе ў ход часцей  зімой. Радзей людзі эксперыментуюць на сваіх дзецях. Так, аднойчы затрымалі жанчыну, якая скотчам прыматала цыгарэты да ног малога.

 Сховы ў стагах сена

Стагі сена ў прымежных вёсках могуць хаваць у сабе тысячы цыгарэтных пачкаў. І чакаць часу, калі кантрабандысты выберуць момант і перакінуць тавар калегам праз мяжу. Ці калі іх там раней знойдуць памежнікі.

Фота: VSAT

У футбольных мячах


Пару гадоў таму 500 пачак цыгарэт вёз трэнер адной з моладзевых беларускіх каманд па футболе ў Польшчу. Некаторыя мячы ў вялікай торбе былі абкручаныя скотчам, чым і прывабілі ўвагу пільных памежнікаў.

Радыёкіраваны плыт


Кіраваць плытом, поўным цыгарэтных блокаў, на адлегласці і з выкарыстаннем GPS — больш вытанчаны і тэхналагічны спосаб кантрабанды.

“Калісьці плыты з навігатарамі былі сапраўднай навіной. Але цяпер гэта як норма, цяпер не здзівіш гэтым”, — кажуць у прэс-службе Памежнага камітэта.

Адзін з адлоўленых беларускімі памежнікамі плытоў у рацэ Віліі. Фота: gpk.gov.by

Перапраўка цыгарэт пад вадой

Скрыншот з сайта СТВ.

“Злавілі “іхтыяндра” аднаго, латыша на Дзіве, у вадалазным касцюме, пад вадой спрабаваў плыць”, — Памежны камітэт прыгадвае, напэўна, самую незвычайную прыдумку пераправы цыгарэт. Майстар падводнага плавання хацеў пераправіць пад вадой 10 корабаў беларускіх цыгарэт, але трапіўся ў рукі..

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі