Беларускі брамнік у складзе кракаўскай "Віслы" стаў уладальнікам Кубка Польшчы
Антон Чычкан
Беларускі брамнік Антон Чычкан у складзе кракаўскай "Віслы" стаў уладальнікам футбольнага Кубка Польшчы. "Пагонь" у дадатковы час была абыграная з лікам 2:1. У адным з галоў паўдзельнічаў у Чычкан.
Для Антона Чычкана гэта была другая гульня ў складзе польскага клуба. Яму 28 гадоў. Ён пачынаў кар'еру ў БАТЭ, апошнім часам паспяхова выступаў за грузінскія клубы, у складзе "Дынама" з Батумі ў 2023 годзе стаў чэмпіёнам краіны.
Чычкан — першы ў гісторыі беларускі футбаліст, які выйграў Кубак Польшчы.
To się dzieje!!! pic.twitter.com/JnOqC4iV6e
— Wisła Kraków (@WislaKrakowSA) May 2, 2024
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.