Вынікі расследавання: прэпарат Астапчук падсыпаў... трэнер Яфімаў
Было заяўлена, што ён падсыпаў яго ў ежу спартсменкі на трэніровачным зборы.
Пра ролю Аляксандра Яфімава было заяўлена на прэс-канферэнцыі ў Мінску, якую ў прэс-цэнтры "Комсомольской правды в Беларуси" ў аўторак правялі дырэктар Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва Аляксандр Ванхадла і старшыня дырэктарата нацыянальных каманд па відах спорту Міністэрства спорту Андрэй Фомачкін.
Надзея Астапчук і Аляксандр Яфімаў ад удзелу ў прэс-канферэнцыі адмовіліся, піша kp.by.
Было заяўлена, што "трэнер Яфімаў не адразу даў прызнанне... ён патлумачыў усё няўпэўненасцю ў выніку Астапчук". Прэпарат у Яфімава знаходзіўся па нейкіх "асаблівых прычынах". Ён падсыпаў яго ў ежу спартсменкі на трэніровачным зборы.
Трэнер Надзеі Астапчук: Змяню прозвішча Яфімаў на Ідыёта
На прэс-канферэнцыі было паведамлена, што і Яфімаў, і Астапчук будуць пазбаўленыя стыпендыі. Аднак Астапчук плануе працягваць спартовую кар'еру пасля заканчэння тэрміну дыскваліфікацыі.
Нагадаем, скандал выбухнуў 13 жніўня, калі стала вядома, што Міжнародны алімпійскі камітэт забраў залаты алімпійскі медаль у беларускай штурхальніцы ядра Надзеі Астапчук. У допінг-пробах спартоўкі знайшлі прэпарат-анаболік. У выніку, Астапчук мусіла перадаць у Нацыянальны алімпійскі камітэт свой медаль. Яна не атрымае і 150 тысяч долараў прызавых, абяцаных за "золата" Алімпіяды.
Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва пачало расследаванне "справы Астапчук" у сярэдзіне жніўня. 3-га верасня яно было працягнутае яшчэ на тыдзень "у сувязі з новымі абставінамі, якія адкрыліся".
Надзея Астапчук: “Складана. Шанец вярнуць медаль невялікі, але ёсць”
Фота — kp.by, daylife.com, klbviktoria.com,