Сёння гадавіна гібелі Салея, Астапчука і Крываносава
7 верасня 2011 года пад Яраслаўлем разбіўся самалёт Як-42, у якім ляцелі ў Мінск на матч супраць “Дынама” хакеісты “Лакаматыва”.
Сярод загінулых былі беларускія хакеісты 36-гадовы Руслан Салей, 21-гадовы Сяргей Астапчук, а таксама трэнер 31-гадовы Мікалай Крываносаў.
Заўтра на Маскоўскіх могілках сталіцы адкрыюць помнік на магіле Салея, капітана нацыянальнай хакейнай зборнай Беларусі, які ўжо стаў легендай беларускага хакею. А сёння ў 19.55 тэлеканал "Беларусь-1" пакажа фільм пра Руслана Салея.