Сёння вызначацца апошнія чвэрцьфіналісты Еўра-2012
У Кіеве адбудзецца паядынак Швецыя — Францыя, а ў Данецку пройдзе матч Англія — Украіна.
У панядзелак у чвэрцьфінал чэмпіянату Еўропы па футболе выйшлі зборныя Іспаніі ды Італіі. Яны склалі кампанію зборным Грэцыі, Чэхіі, Нямеччыны ды Партугаліі, якія заваявалі пуцёўкі ў плэй-оф раней.
18 чэрвеня іспанцы выйгралі ў харватаў з лікам 1:0. Прычым адзіны гол харваты прапусцілі пад заканчэнне асноўнага часу.
А вось перамога зборнай Італіі над Ірландыяй выглядала больш пераканаўча — 2:0.
Фота — spravochka.blogspot.com