Скандалы "Еўрабачання 2013": плагіят і карупцыя (глядзець, слухаць)

Як беларусы за грошы галасавалі на Еўрабачанні за Азербайджан (відэа)

130227_eurafokus.mp3

А пра Алёну Ланскую "Еўрабачанне" папросту забылася. На афіцыйным сайце конкурсу беларускую артыстку апошні раз згадвалі… яшчэ летась, 7 снежня 2012 года. Гэта была "дзяжурная" навіна пра тое, што Ланская перамагла ў нацыянальным адобры і атрымала права на паездку ў Мальмё. Шыкоўны піяр!

Што ж, мы, як заўжды, пераможам за кошт талента. Тым больш, што і ў іншых еўрапейскіх зорак з піярам не ўсё добра.

26 лютага Еўрарадыё пісала, што ў крадзяжы песні абвінавачваюць расійскую ўдзельніцу “Еўрабачання” Дзіну Гарыпаву:

mix_0.mp3

Мікс, зроблены Еўрарадыё. Спачатку куплеты: Гарыпава і Анджыевіч; пасля — прыпевы: Гарыпава і Hear’say.

Набірае абароты скандал з плагіятам і ў Германіі. Гурт Cascada, які перамог у нацыянальным адборы, абвінавачваюць у тым, што ён скапіяваў песню “Euphoria” леташняй пераможцы “Еўрабачання” Loreen! Неблагі густ, але якое нахабства!

Справядлівасць прэтэнзіяў пацвердзіла фанолаг Ціна Джон. Цытата:

“Glorious” з’яўляецца копіяй “Euphoria” з тонкімі стылістычнымі адрозненнямі. З пункта гледжання рытму, вакалу і паўз, песні вельмі падобныя. Вакал на пачатку цалкам ідэнтычны. У прыпевах выкарыстоўваюцца тыя ж акцэнты, да кульмінацыі гэта “працуе” аднолькава. Спявачка нават карыстаецца тым жа стылем дыхання”.

Калі не верыце спецыялісту — параўнайце самі:

 

Cascada — “Glorious”

Loreen — “Euphoria”

Канфузам і звальненнямі скончыўся адбор удзельніка “Еўрабачання” на Мальце. Яшчэ да заканчэння конкурсу на сайце Еўрапейскага вяшчальнага саюза з’явілася паведамленне, што перамагла спявачка Amber! Прыхільнікі іншых артыстаў адразу пачалі казаць пра змову.

“Адбылася тэхнічная памылка, — апраўдваецца Еўрапейскі вяшчальны саюз. — Мы заўжды рыхтуем некалькі варыянтаў тэксту, каб паведаміць імя пераможцы як мага хутчэй. Навіна пра перамогу Amber была загружаная, калі тэлегледачы яшчэ галасавалі, і задоўга да таго, як пераможцам быў абвешчаны Джанлука Бязіна (Gianluca Bezzina). Яе выдалілі праз некалькі хвілін. Рэпарцёр, які дапусціў памылку, больш не працуе на Eurovision.tv”.

У Румыніі адбор яшчэ не скончыўся. А ў паўфінале шоргату нарабіў малады артыст Крысціян Праеску (Cristian Prajescu). За першыя 5 хвілін галасавання нікому невядомы хлопец атрымаў… 1200 галасоў!

Cristian Prajescu  "The Best Thing In Life Is To Love"

Канкурэнты абрынуліся на “румынскага Браяна Адамса” са знішчальнай крытыкай. Але зрабіць нічога не могуць: Праеску ў ліку 6 фіналістаў!

Адзінымі інфармацыйнымі нагодамі ад Ланской тым часам застаюцца канцэрты ў аграгарадках і песня “Rhytm of Love”.  Каментарыі пра яе супярэчлівыя: ад “вельмі падабаецца” да “удачы вам з такой песняй”. Але часцей за ўсё сустракаецца словазлучэнне “nothing special”.

Затое за тры месяцы навіна пра Ланскую сабрала аж 49 каментарыяў. Ужо 8 снежня нехта са Швецыі з'едліва намякае на леташні скандал з беларускім адборам:

"Let's see how long she will remain the winner:)"

"Паглядзім, як доўга яна застанецца пераможцай :)"

Нагадаем, год таму Алёну Ланскую назвалі пераможцай нацыянальнага адбору і ўжо амаль адправілі на “Eurovision 2012” у Баку. Аднак пад ціскам медыя арганізатары адбору прызналі, што галасаванне было фальсіфікаванае. Перамогу аддалі гурту Litesound.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі