Справу пра тэракт ў Жлобіне перадалі ў суд
У спробе здзяйснення тэрарыстычнага акту абвінавачваюць мясцовага жыхара.
Расследаваннем гэтай справы займаўся КДБ. Як паведамлялася, падазраванага затрымалі 24 траўня ў Гомельскай вобласці. Паводле звестак спецслужб, ён спрабаваў падарваць аддзяленне міліцыі самаробнай бомбай. Мужчына быў апрануты ў маску з надпісам на арабскай мове.
Адной з меркаваных прычын тэракту называюць жаданне адпомсціць міліцыянтам за тое, што яны спынілі канал нелегальнай міграцыі, паведамляе БелаПАН.