Судзімасць у Саннікава будзе захоўвацца на працягу 8 гадоў

У аўторак раніцай Саннікаў наведаў крымінальна-выканаўчую інспекцыю Першайскага раёну, куды ўчора вечарам быў выкліканы позвай.

Андрэй Саннікаў падтрымаў байкот парламенцкіх выбараў. На прэс-канферэнцыі ён заявіў, што ў сённяшніх умовах удзел у выбарах немагчымы, таму байкот —  "лагічны крок".

Гаворачы пра напісанне прашэння аб памілаванні, Саннікаў адзначыў, што напісаў яго, каб "спыніць правакацыі". Што ён меў для гэтага "важныя прычыны" (але адмовіўся іх назваць). У ім ён папрасіў Лукашэнку праявіць гуманізм. Аднак віны сваёй ён не прызнаў. 

Дарэчы, як высветлілася, прашэнне аб памілаванні Саннікаў пісаў двойчы — у лістападзе і снежні.

Нагадаем, Андрэй Саннікаў быў вызвалены з калоніі "Віцьба-3" 14 красавіка на падставе ўказу аб памілаванні, падпісаным кіраўніком дзяржавы.

Паплечнік Саннікава, былы палітвязень Зміцер Бандарэнка распавёў на прэс-канферэнцыі, што калі падчас знаходжання ў СІЗА КДБ яго спрабавалі вербаваць, ён заявіў, што хутчэй скончыць жыццё самагубствам, чым пойдзе на гэты крок.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі