Сёння пачынаецца продаж квіткоў на матч БАТЭ — "Баварыя"
Сама гульня адбудзецца 2 кастрычніка.
На хатнія матчы БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў прададзена больш за 15 тысяч білетных пакетаў, перадае БелаПАН.
У панядзелак у касы мінскага стадыёна "Дынама" паступяць адзінкавыя квіткі на футбольны матч БАТЭ — "Баварыя". Іх кошт складае 300, 200 і 80 тысяч рублёў. Кошт пакетаў на тры гульні — 700, 450 і 200 тыс. рублёў.
Дарэчы, сёння ў першай палове дня перадматчавую прэс-канферэнцыю правядуць галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка і адзін з гульцоў клуба. А ў другой палове дня з журналістамі сустрэнуцца настаўнік гасцей Юп Хайнкес і два футбалісты "Баварыі".
Фота — fcbate.by