Сёння прэзентуюць кнігу Міхася Чарняўскага пра моладзевае падполле

Міхась Чарняўскі — удзельнік беларускага нацыянальнага руху з савецкіх часоў, археолаг, гісторык, грамадскі дзеяч. Між іншым, ён даследаваў дзейнасць моладзевай антыбальшавіцкай арганізацыі на Мядзельшчыне ў канцы 1940-х. Кніга "Ня бойцеся ахвяраў і пакут" прысвечана ёй і яе лідару Расціславу Лапіцкаму, расстралянаму ў 1950 годзе. Прэзентацыя перавыдання даследавання адбудзецца 28 лютага ў офісе Партыі БНФ (Мінск, Чарнышэўскага 3), пачатак а 18-й гадзіне.

Радыё Свабода адзначае, што да збору сродкаў на друк кнігі спрычыніліся некалькі соцень чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі