У 9 літоўскіх гарадах пакажуць фільмы пра Беларусь

Нашай краіне на ім прысвечаныя дзве стужкі. “Беларуская мара” Кацярыны Кібальчыч, знятая паводле падзеяў выбарчай кампаніі 2010 года, і Is blocked love аўстралійскіх рэжысёраў, прысвечаны жыццю ЛГБТ-супольнасці ў Беларусі. Кінапаказамі справа не абмяжуецца.

“Пасля фільма будзе дыскусія. З экспертамі рознымі мы пагаворым пра Беларусь, пра сітуацыю пасля выбараў”, - паведамілі Еўрарадыё арганізатары фестывалю.

Стужкі пра Беларусь у Вільні пакажуць 21 і 22-га кастрычніка. 25-га пачынаюцца паказы ў Каўнасе, а затым фестываль пачне вандраваць і па іншых гарадах. Падрабязныя афішы і іншую інфармацыю аб яго мерапрыемствах можна пабачыць на афіцыйным сайце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі