У Баранавічах адбылася сустрэча з Юрыем Хашчавацкім

На сустрэчу сабралася каля 20 чалавек. Перад паказам фільма прэс-канферэнцыю з мясцовымі журналістамі правялі Станіслаў Багданкевіч, Леў Марголін і Юрый Хашчавацкі. Размова ішла пра эканамічны стан краіны, эміграцыю высокакваліфікаваных кадраў за мяжу.

Потым прысутным паказалі кінафільм ”Лабатамія”, і адбылося яго абмеркаванне. Адказваючы на шматлікія пытанні, Хашчавацкі адзначыў, што фільм ён ствараў як бы для сябе, як цікавы яму самому. Але аўтар спадзяецца, што і гледачу гэта будзе неабыякава.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі