У Беларусі 600 тысяч чалавек прыпынілі працу
Пра гэта заявіў сёння старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі Ўладзімір Зіноўскі.
Ён паведаміў, што за апошні час 600 тысяч працаўнікоў у рэальным сектары эканомікі прыпынілі сваю дзейнасць па ініцыятыве кіраўнікоў прадпрыемстваў. Прычыны - недахоп сыравіны для вытворчасці, што, у сваю чаргу, звязана з праблемамі на валютным рынку.
Старшыня Белстату выказаў упэўненасць, што праблема "часовага" беспрацоўя хутка вырашыцца.