У Беларусь прыскачуць расійскія казакі
На канях яны паўтораць шлях рускага войска падчас вайны 1812 года.
Пра гэта паведамляе тэлеканал “Расія”. Удзельнічаць у конным марш-кідку казакі збіраюцца гэтай восенню. Яны праскачуць праз тэрыторыі шасці краін: Расіі, Беларусі, Польшчы, Літвы, Нямеччыны і Францыі.
Як заяўляюць арганізатары мерапрыемства: "Галоўная тэма гэтага праекта
- гэта гістарычная справядлівасць тых падзей, якія адбываліся ў 1812-1814
гадах, і аднаўленне памяці тых генералаў, ад якіх залежала перамога расійскіх
войскаў, абарона Масквы і выйсце на еўрапейскі плацдарм баявых дзеянняў".