У брэсцкім КДБ так і не змаглі разгаварыць актывіста БХД

Як раней паведамляла Еўрарадыё, учора яго выклікалі па тэлефоне "зайсці паразмаўляць", але пра тэму гутаркі змаўчалі.

Як рапсавёў актывіст у жывым эфіры Еўрарадыё, "размова" працягвалася каля 10 хвілін. Яму паведамілі, што ў КДБ "ёсць падставы думаць, што ён 19 снежня быў у Мінску", і цікавіліся, што ведае пра тыя падзеі і як да іх ставіцца. Любянчук скарыстаўся сваім правам не сведчыць супраць сябе (пра яго яму, дарэчы, нагадаў сам супрацоўнік КДБ) і нічога не расказаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі