У Брэсце прайшоў фестываль альтэрнатыўнай культуры (фота)

Брэсцкі Свабодны тэатр, арганізатар фэсту, паказаў вулічны спектакль “Званіцьляцець” у новай версіі. Мастак Антон Тадорскі прэзентаваў частку свайго новага цыкла постэраў “Бульбакосмас”. Журналістка Жана Сідарук і беларускія студэнты, якія навучаюцца ў Берліне, паказалі слайд-шоў з экалагічнага фэсту-пэрформансу “Бульк-арт”, які прайшоў ля вёскі Булькова на рацэ Мухавец 4 верасня.

Увечары мясцовыя паэты прэзентавалі сайт “Літраж”. Пасля іх выступілі музыкі: спявак Лёха Чыканас і гурты “Рацыянальная дыета”, los Perdidos і Dalailama band.

Фота Еўрарадыё: адзін з постэраў Антона Тадорскага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі