У Гродне рыхтуюць шведска-беларускі танцавальны перфоманс (фота)
Еўрарадыё падгледзела рэпетыцыю спектакля.
Танцавальна-драматычную пастаноўку “Change?!” пакажуць у Мінску, Мазыры, Полацку, Віцебску і Гомелі. Прэм’ера адбудзецца 27-28 кастрычніка ў гродзенскім абласным драматычным тэатры.
Гэта далёка не першы сумесны праект шведскага харэографа Бено Воорхама і маладых беларускіх танцораў. На сцэне Гродзенскага тэатра Бено Воорхам ужо ставіў танцавальна-тэатральныя перфомансы. Вялікую ролю ў ягоных пастаноўках мае фантазія ды імправізацыя акцёраў.