У камеры "польскага Брэйвіка" кожны рух адсочваюць відэакамеры (фота)
Акно ад камеры аддзяляюць краты. Усе лісты праходзяць цэнзуру, а ўсе размовы падчас спатканняў кантралююцца.
Так выглядае жыццё за кратамі Брунана К., якога падазраюць у планаванні замаху на прэзідэнта і парламент, перадае tvn24.pl. Вязень лічыцца небяспечным.
Нагадаем, што ў аўторак стала вядома пра затрыманне тэрарыста, які планаваў узарваць прэзідэнта, сейм і ўрад пры дапамозе выбухоўкі. Падазраванага Брунана К. затрымалі яшчэ 9 лістапада. Як стала вядома, гэта 45-гадовы навуковы супрацоўнік кракаўскага Сельскагаспадарчага ўніверсітэту. Паводле версіі пракуратуры, матывы для ўчынку былі нацыяналістычныя, ксенафобскія і антысеміцкія.
Фота — tvn24.pl
Відэа камеры можна пабачыць тут