У Кіеве пройдзе Марафон салідарнасці з Беларуссю

Дарэчы, ужо ў гэтыя выходныя ў Міхайлаўскім саборы прайшоў малебен за палітвязняў — і за ўкраінскіх, і за беларускіх.

Кульмінацыяй тыдня салідарнасці стануць пікеты каля амбасадаў Беларусі і Расіі 19 снежня — у гадавіну разгону беларускай Плошчы і арышту экс-кандыдатаў у прэзідэнты і актывістаў.

Экс-кіраўнік беларускага парламенту Станіслаў Шушкевіч сёння ў Кіеве прэзентаваў Марафон салідарнасці. Ён адзначыў, што не чакае якой-небудзь канкрэтнай падтрымкі з Украіны: "Мы павінны ўсе справы, звязаныя са зменай палітычнага ладу, са зменай нашага антыдэмакратычнага рэжыму, зрабіць самі. Але нам вельмі важная салідарнасць ўкраінскага народа, таму што вы для нас — вельмі шырокая адкрытая мяжа".

У сваю чаргу былы пасол Украіны ў Беларусі Раман Бяссмертны лічыць, што ўкраінская ўлада капіюе сітуацыю ў Беларусі: "Горш сітуацыя або лепш — трэба глядзець на кожны сегмент. Але сітуацыя розная. І тое, што тэндэнцыі і сімптомы таго, што адбываецца ў Беларусі, з'яўляюцца ва Украіне (фактар палітычных вязняў) — гэта поўная копія таго, што адбываецца ў Беларусі. Я ўжо не кажу пра выкарыстанне суда для таго, каб зводзіць палітычныя рахункі, як у выпадку з Цімашэнкай або ў выпадку з Луцэнкам ды іншымі палітычнымі вязнямі. Але сітуацыя розная".

Да салідарнасці з палітвязнямі Беларусі плануюць далучыцца і прадстаўніцы скандальна вядомай арганізацыі FEMEN. Сёння яны чакалі Станіслава Шушкевіча, каб атрымаць аўтограф і "фотакартку на памяць". Праўда, побач з беларускім палітыкам украінскія "феміністкі" не распраналіся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі