У Мінгарвыканкам перадалі подпісы за станцыю метро імя Васіля Быкава (фота)
Акцыю правялі актывісты грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!"
Да Мінгарвыканкама яны сімвалічна даехалі на метро. Звяртаючыся да журналістаў, лідар кампаніі Уладзімір Някляеў нагадаў, што раней актывісты намагаліся, каб у цэнтры Мінска з'явілася вуліца імя Народнага пісьменніка Беларусі. Аднак гарвыканкам не падтрымаў прапанову. Цяпер "Гавары праўду!" спадзяецца, што хаця б станцыі метро ўсё ж дадуць імя Васіля Быкава.
Як паведамляла Еўрарадыё, актывісты павезлі сабраныя раней 40 тысяч подпісаў. Таксама за апошні тыдзень яны сабралі яшчэ каля тысячы подпісаў мінчукоў.