У Мінску затрымалі мэбельшчыка-аферыста

Цягам году малады чалавек нібыта прапаноўваў зрабіць мэблю ці прадаць камфартабельныя матрацы. Таксама ён браў грошы пад вялікія адсоткі нібыта на развіццё бізнэсу. Аднак свае абяцанні не выконваў, паведамляе сайт ГУУС Мінгарвыканкаму.

На сёння выяўлена шэсць фактаў супрацьпраўных дзеянняў затрыманага. Агульная сума нанесенай шкоды — каля 90 мільёнаў рублёў. На думку следчых, гэта яшчэ не канчатковая сума. Рэч у тым, што малады чалавек згадваў 16 кліентаў і суму, большую за 40 тысяч долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі