У Мінску зладзілі музычна-пластычную інтэрвенцыю
Праект рэалізавалі ў рамках праграмы “Гульня ў класікі” ў Мемарыяльным музеі-майстроўні Заіра Азгура 26 студзеня.
У “Музычна-пластычнай інтэрвенцыі” ўдзельнічалі музыканты, танцоры і гледачы, паведамляе БелаПАН. Яго арганізатарамі сталі скрыпачка і танцорка Алена Шчаклеіна, перкусіяніст Алег Рыбалка і кампазітар, вакаліст гурта “Хорціца” Ярамір Ярошык. Разам з Аленай Шчаклеінай пластычныя імправізацыі дэманстравалі танцоркі Галіна Жылінская і Наталля Козляк.