У Шаркаўшчынскім раёне збеглі лані (фота)
Тры лані ўцяклі з загарадкі ў вёсцы Савуткі на мяжы Шаркаўшчынскага і Глыбоцкага раёнаў.
Паводле мясцовых жыхароў, кошт іх складае каля 12 мільёнаў рублёў.
Ланей завезлі ў загарадку, каб завабіць турыстаў. Побач ёсць аўтастаянка, будуецца лазня, кавярня, іншыя аб’екты прыдарожнага сэрвісу.
Акурат у суботу 27 жніўня шаркаўшчынскія ўлады на гэтай пляцоўцы праводзяць семінар па развіцці прыдарожнага сэрвісу.
Фота Еўрарадыё