У Слоніме чакаюць прыезду Аляксандра Лукашэнкі (фота)
Мяркуецца, што ён там з'явіцца 8 ці 9 красавіка. У горадзе наводзяць чысціню і парадак.
Як піша "Газета Слонімская", Лукашэнка збіраецца наведаць мясцовую камвольна-прадзільную фабрыку. На прадпрыемстве ўжо даўно да гэтага рыхтуюцца, бо чакалі кіраўніка дзяржавы яшчэ ў сярэдзіне сакавіка.
Міліцыянты ўжо ходзяць па кватэрах дамоў, якія знаходзяцца непадалёку ад КПФ і папярэджваюць, каб людзі ў дзень прыезду Аляксандра Лукашэнкі не выходзілі на гаўбцы і не выглядалі з вокнаў, ды паздавалі наяўную зброю.
Фота — gs.by