У цэнтры горада Жанаазэн у Казахстане адключылі электрычнасць

У цэнтры Жанаазэна адключаная электрычнасць, на вуліцах няма ні пратэстоўцаў, ні паліцыі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла карэспандэнтка інфармацыйна-аналітычнага партала “Рэспубліка” у Казахстане Айжамгуль Амірава.

Журналістка пацвердзіла інфармацыю пра гібель чатырох чалавек, сярод якіх – шаснаццацігадовая дзяўчына, якая выпадкова аказалася ў цэнтры пратэстаў. У выніку прымененай паліцэйскімі зброі таксама было ранена больш за 30 чалавек.

Айжамгуль Амірава мяркуе, што нафтавікі недатычныя да беспарадкаў. Па яе словах, усе нафтавікі былі ў спецадзенні, а напад на паліцэйскія аўтобусы і некалькі будынкаў учынілі маладыя людзі не ў форме.

Айжамгуль Амірава: “Гэта была чыстая правакацыя, якую звалілі на нафтавікоў. А нафтавікі ўвесь гэты час званілі нам у рэдакцыю і казалі, што стаяць збоку. Дзейнічала нейкая група моладзі год 20-25”.

ajzhamgul_s_0.mp3

Раней паведамлялася, што на мітынг, прысвечаны дню незалежнасці Казахстана, у Жанаазэне сабралася больш за 3000 чалавек. Удзельнікі патрабавалі паляпшэння сацыяльна-эканамічнага становішча нафтавікоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі