У Віцебску рыхтуюцца да 125-годдзя Марка Шагала
Прынамсі, юбілейны аргкамітэт ужо стварылі.
Як паведамляе БЕЛТА, асноўныя падзеі пройдуць 7 ліпеня ў доме-музеі Шагала на Пакроўскай вуліцы. Яны будуць аб'яднаныя пад агульнай назвай "У гасцях у Марка і Бэлы".
Дарэчы, 125-гадовы юбілей Шагала будуць адзначаць і ў Расіі. Выставы яго твораў арганізуюць Дзяржаўная Траццякоўская галерэя ў Маскве і Дзяржаўны Эрмітаж у Санкт-Пецярбургу.