У Вязынцы гукалі вясну (фотарэпартаж)
Ладзілі мерапрыемства Купалаўскі мемарыяльны запаведнік “Вязынка” сумесна са Студэнцкім этнаграфічным таварыствам.
24 сакавіка ў суботу госці свята пачулі гукальныя песні, далучыліся да веснавых карагодаў, прынялі ўдзел у народных гульнях, пагушкаліся на арэлях. Пасля актыўных гульняў і шпаркіх танцаў наведвальнікі пакаштавалі стравы традыцыйнай беларускай кухні.