Украінскі прэм’ер палохае радзіму беларускім прыкладам

На яго думку, цяпер няма ніякіх прычын для пераходу ва ўзаемных разліках на бартэрную аснову. "У правядзенні разлікаў на сённяшні дзень не было праблем — ніякіх, абсалютна. Ёсць пэўныя крытычныя пазіцыі — валютныя перш за ўсё, але ў галіне выканання сваіх знешніх абавязанняў пакуль што Беларусь паводзіць сябе акуратна. Усе пастаўкі, усе знешнеэканамічныя сувязі аплочваюцца", — сказаў Азараў 30 траўня на брыфінгу.


Украінскі прэм'ер таксама дадаў, што паводле ягонай інфармацыі, у Беларусі ёсць дастатковыя валютныя рэзервы для выканання знешніх абавязанняў краіны. 


Разам з тым ён упэўнены, што эканамічная сітуацыя ў суседзяў павінна стаць урокам для ўлады Украіны пры правядзенні рэформаў.


"Тое, што адбываецца цяпер, павінна, перш за ўсё, для нас быць пэўным і вельмі сур'ёзным урокам. Наш урад і ўлада павінны ўлічваць гэта ў правядзенні сваёй эканамічнай палітыкі. Мы гэта ўлічваем, безумоўна", — заявіў Азараў.


У той жа час, на яго думку, трэба з разуменнем ставіцца да сітуацыі ў Беларусі. "Мы спачуваем братняй Беларусі, і мы будзем аказваць дапамогу", — падкрэсліў украінскі чыноўнік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі