Узбекістан выходзіць з АДКБ

Як паведамляе interfax.by, пакуль што Узбекістан прыпыняе свой удзел у дзейнасці гэтай арганізацыі. Чым выклікана рашэнне, не тлумачыцца.

У апошнія гады краіна дэманстрацыйна адмаўлялася ад удзелу ў мерапрыемствах, якія праводзяцца па лініі АДКБ. Гэта стварала пэўныя цяжкасці для астатніх удзельнікаў арганізацыі.

Нагадаем, што ў Арганізацыю Дамовы пра калектыўную бяспеку ўваходзяць таксама Арменія, Беларусь, Казахстан, Кіргізія, Расія, Таджыкістан.

Фота — belvpo.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі