Ва Украіне будуць судзіць міліцыянера, які забіў беларуса
Жыхара Беларусі збіў аўтамабіль міліцыянера на трасе Кіеў-Барыспаль.
У момант аварыі наш суайчыннік спрабаваў усталяваць дарожны знак “аварыйны прыпынак”. Як паведамляюць украінскія СМІ, пракуратура ўжо накіравала справу ў суд.
Супрацоўнік крымінальнага вышуку абвінавачваецца ў парушэнні правіл бяспекі дарожнага руху, што стала прычынай смерці чалавека. Міліцыянеру пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў з пазбаўленнем права кіраваць аўтамабілем на тэрмін да трох гадоў.