Ва Украіне пенсіянераў абдурвалі 500-рублёвай беларускай купюрай

Замест 500 украінскіх грыўняў (больш за 60 долараў) зламыснікі давалі сваім ахвярам 500 беларускіх рублёў. Пры гэтым пенсіянеры павінны былі даць рэшту.

Адна з пенсіянерак, паглядзеўшы на прапанаваную ёй купюру, сказала, што такіх грошай яна не ведае. Ашуканец з'ехаў, а пільная бабуля тут жа ператэлефанавала старшыні сельсавета, які паведаміў пра здарэнне ўчастковаму міліцыянту.


"Сацыяльных працаўнікоў", якіх было трое, затрымалі неўзабаве на ўездзе ў суседнюю вёску. Усе яны аказаліся жыхарамі Чарнігаўскай вобласці. У іх былі знойдзеныя купюры наміналам 500 беларускіх рублёў.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі