"Vanilla Sky" адсвяткуюць юбілей песні “Здравствуй, чужая милая” у Мінску

Чуткі пра тое, што італьянскія поп-панкі “Vanilla Sky” прывязуць у Мінск кавер на песню “Здравствуй, чужая милая”, дайшлі і да самога Аляксандра Саладухі. Кароль беларускай поп-музыкі ўзрадаваўся навіне, але і не здзівіўся ані кроплі.

Аляксандр Саладуха: “Гэта чарговы раз кажа пра тое, што мега-хіт — гэтая песня! Мега-хіт!!! Мабыць, невыпадкова ў гэтай песні ў гэтым годзе юбілей — 20 гадоў!”

Аляксандр шкадуе, што не зможа наведаць канцэрт “Vanilla Sky”. Бо ў гэты дзень спявак бярэ ўдзел у творчым вечары Эдуарда Ханка, дзе выканае… “Чужую милую”:

“Уяўляеце! У гэты дзень аўтарскі вечар Эдуарда Ханка ў філармоніі. Здымае “Беларусь 1”. І я таксама буду спяваць “Чужую милую”. Я закрываю канцэрт і, напэўна, не паспею пераапрануцца”.

Такім чынам, у аматараў песні “Здравствуй, чужая милая” 4 лістапада ёсць выбар: наведаць “Рэпаблік” і паслухаць панк-версію беларускага мега-хіта, ці пайсці ў філармонію на творчы вечар з нагоды 70-годдзя кампазітара Эдуарда Ханка.

Фота: www.ru.wikipedia.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі