Віцебскага актывіста затрымалі за "заведама ілжывае паведамленне"

Раней Іваноў звяртаўся ў абласную ДАІ з просьбай прыцягнуць да адказнасці інспектараў. На яго думку, 16 лютага даішнікі парушылі правілы дарожнага руху падчас затрымання актывістаў аргкамітэта партыі БХД Аляксея Кішчука і Станіслава Лаўрэнава. У той дзень іх затрымалі ў цэнтры Віцебску, дзе яны стаялі з плакатам  "Свабоду!".

Як паведамляе БелаПАН са словаў праваабаронцы Леаніда Свеціка, 12 красавіка Іваноў з'явіўся ў аблвыканкам. Як сведка затрымання ён даваў тлумачэнні начальніку міжраённага аддзела ДАІ Віцебску палкоўніку Аляксандру Сцяпанаву. На Іванова склалі адміністрацыйны пратакол за заведама ілжывае паведамленне.

Потым актывіста павезлі ў суд, аднак літаральна на парозе развярнуліся і павезлі назад у ДАІ, каб скласці яшчэ адзін пратакол.

Не выключана, што праваахоўнікі знарок чакаюць завяршэння працоўнага дня ў судзе, каб пасадзіць Іванова за краты да панядзелку.

Фота — spring96.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі