Вікторыя Азаранка будуе дом у Вілейскім раёне
Разам са сваімі бацькамі.
Пра гэта сёння паведамляе "Комсомольская правда в Беларуси". Газета адзначае, што наваселле ў сваёй кватэры Віка адзначыла яшчэ два гады таму.
Нагадаем, былая першая ракетка свету адпачывала ў Мінску, а днямі пачала падрыхтоўку да Уімблдону. Адмыслова дзеля гэтага ў беларускую сталіцу прыляцеў трэнер 22-гадовай тэнісісткі.
Па Мінску Вікторыя Азаранка перасоўваецца на бардовым Porsche Cayenne.